Get Mystery Box with random crypto!

Рэсурсны цэнтр у эфіры: Сябры! Напэўна, кожны і кожная, хто р | Беларуская Рада культуры

Рэсурсны цэнтр у эфіры:

Сябры! Напэўна, кожны і кожная, хто рыхтуе заяўку для праекта #ArtpowerBelarus, задае сабе гэта пытанне: "Ці гатовы да рэалізацыі мой праект?".

Мы вырашылі зрабіць адмысловы тэст, каб дапамагчы вам упэўніцца, што ўсё гатова або выявіць магчымыя хібы ў творчым праекце, які вы рыхтуеце (і адразу ж падказаць, як іх выправіць!)

Усё проста:

Адкрываеце тэст
Адказваеце на пытанні
Атрымліваеце вынік! (Дзяліцеся ў каментарах — нам цікава!)

Нагадваем, што ўжо хутка першы дэдлайн: 12 сакавіка мы завершым першы збор праектаў на мідзі-гранты.

Уся інфармацыя пра праекты і праграму мабільнасці на нашым сайце.

Калі вам нешта незразумела і патрэбная кансультацыя, заўсёды можна напісаць на resource@byculture.org і атрымаць адказ на сваё пытанне.

Таксама глядзіце "Частыя пытанні" на нашым сайце.

Застаемся на сувязі!

#ArtPower_пытанні