Get Mystery Box with random crypto!

#магчымасці тыдня: Стыпендыяльная праграма для тых, хто знах | Беларуская Рада культуры

#магчымасці тыдня:

Стыпендыяльная праграма для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, ад @freebelaruscenter.

Оўпэнкол для творцаў у выгнанні, якія працуюць з рознымі медыя. Праект platformB прапануе лічбавую сцэну для абмену і падтрымку праектаў.

Да 15 сакавіка дасылайце заяўкі на ўдзел у семінары "Канструяванне і эфектыўная прэзентацыя гісторыі захавання культурнай спадчыны Беларусі". У Вільню запрашаюцца эксперты і энтузіясты ў галіне папулярызацыі гісторыі.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе грантаў для адукацыйных праектаў чакаюцца да 20 сакавіка. Усе падрабязнасці — на канале "Васьміног".

Творцы ўсіх напрамкаў запрашаюцца на рэзідэнцыю ў Грузію. Падрабязнасці.

Нагадаем, што па праграме мабільнасці #ArtpowerBelarus вы можаце атрымаць гранты на паездкі, неабходныя для працы і навучання. Уся інфармацыя тут.

Далучайцеся да абмеркаванняў праектаў для культурніцкіх дзеячаў. 10 сакавіка ПРАЕКТАР правядзе онлайн-пітчынг "Перфарматыўныя праекты" (рэгістрацыя на ZOOM). Чакаюцца заяўкі на наступныя пітчынгі.