Get Mystery Box with random crypto!

Марк Шагал — беларускі мастак! І мы можам разам патлумачыць гэ | Беларуская Рада культуры

Марк Шагал — беларускі мастак! І мы можам разам патлумачыць гэта свету.

Нядаўна мы заклікалі дасылаць нам прыклады некарэктных подпісаў, якімі замежныя пляцоўкі пазначаюць #art_born_Belarus.

У рэакцыях прадказальна пераважаюць згадкі хіба найвядомейшага нашага мастака Марка Шагала. З яго і пачнем.

На здымку — подпіс да карціны "Любоўнікі", які быў заўважаны нашай чытачкай у музеі мастацтваў LACMA ў Лос-Анджэлесе. "Born in Russia" як прысуд. У апісанні — "казачныя дэталі расійскага горада праз акно пакоя ў Віцебску". Яно паўтарае тэкстоўку Метраполітан-музея, калекцыі якога "Любоўнікі" належаць.

Сустракаеце падобную крыўдную памылку? Заклікаем дзейнічаць!

Тут аргументацыя ад мастацтвазнаўцы, чаму Марк Шагал — беларускі мастак.

Тут можна спампаваць шаблон ліста, каб ад сябе, суполкі ці дыяспары накіраваць у музей з просьбай перагледзець подпіс да твора.

Даслалі? Дзяліцеся з намі!

Зладзім магутную кампанію адвакацыі беларускага мастацтва за мяжой разам!