Get Mystery Box with random crypto!

Ужо сёння — першы онлайн-пітчынг digital-праектаў для беларуск | Беларуская Рада культуры

Ужо сёння — першы онлайн-пітчынг digital-праектаў для беларускай культуры.

Далучайцеся да абмеркавання ў 19:00 па Мінску. Можна проста паслухаць або падзяліцца сваёй экспертызай. Сустрэчу ладзіць кам’юніці "Культурны Код" пры падтрымцы @radakultury.

Будуць прадстаўленыя праекты:

Па слядах бортніцтва — мабільная праграма для вандровак па мясцінах, звязаных з беларускім бортніцтвам.

Акорднік Беларускі — сайт для мабільных прыладаў і памочнік для гітарыстаў.

Grantika — сервіс для аўтаматычнага складання грантавых заявак.

Анімэ-серыял пра гісторыю Беларусі.

Далучайцеся да тэлеграм-кам’юніці "Культурны код" і прадстаўляйце свае праекты.

Падпішыцеся на @radakultury