Get Mystery Box with random crypto!

Магістрат 'Кнігаўка' працуе ўжо больш за два месяцы — за гэты | Беларуская Рада культуры

Магістрат "Кнігаўка" працуе ўжо больш за два месяцы — за гэты час у Андрэя Янушкевіча выйшла тры новыя кнігі на беларускай мове!

Гэта "І ўзыходзіць сонца" Эрнэста Хемінгуэя, "Кароль" Шчэпана Твардаха і "Персеполіс" Маржан Сатрапі.

На сёння ў нашай супольнасці, якая аб’ядналася, каб дапамагчы выдаўцу Андрэю Янушкевічу аднавіць дзейнасць за мяжой, удзельнікаў (вы ўсё яшчэ можаце далучыцца!).

Кнігі можна замовіць праз Allegro, хутка, імаверна, яны будуць даступныя на Amazon. Тым часам завяршаецца распрацоўка асобнай інтэрнэт-крамы "Кнігаўка". Офлайн асобнікі даступныя ў варшаўскіх Беларускім моладзевым хабе і Цэнтры беларускай салідарнасці.

Неўзабаве Андрэй Янушкевіч выдасць кнігі "Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада" Алеся Кудрыцкага, "Вольнеры. Кніга 1" Валера Гапеева, раманы "Вялікі Гэтсбі" Фрэнсіса Скота Фіцджэралда і "Размовы з сябрамі" Салі Руні.

Новыя кнігі будуць выходзіць і ў электронным варыянце — "І ўзыходзіць сонца" ўжо прадаецца на Google Books.

#магістраты