Get Mystery Box with random crypto!

#магчымасці тыдня: Рэгіструйцеся на 'ПРАЕКТАР' — офлайн- і о | Беларуская Рада культуры

#магчымасці тыдня:

Рэгіструйцеся на "ПРАЕКТАР" — офлайн- і онлайн-пітчынгі для культурніцкіх дзеячаў. Тут знойдзеце новых партнёраў, пляцоўкі, людзей у каманду і іншую падтрымку. Гэта сумесная ініцыятыва @sekktor i @createculturegroup, якая імкнецца стварыць утульную прастору для развіцця сувязяў, абмену кантактамі, парадамі і пошуку самых розных рэсурсаў.

Хуткія дэдлайны:

Літаратарам: да 1 сакавіка прымаюцца заяўкі на оўпэнкол па драматургіі. Да 2 сакавіка рэгіструйцеся на онлайн-курс Creative Writing.
Фатографам: рэзідэнцыя ў Нідзе (Літва) чакае заяўкі да 5 сакавіка.
Мастакам: рэпрэсаваных творцаў запрашаюць для стварэння супольнай выставы ў Варшаве.

Падпішыцеся на @radakultury, каб першымі даведвацца пра лепшыя #магчымасці для беларускіх творцаў.