Get Mystery Box with random crypto!

У Малдове распрацоўваюць закон аб фондзе культуры. Працэс пача | Беларуская Рада культуры

У Малдове распрацоўваюць закон аб фондзе культуры. Працэс пачаўся ў тым ліку дзякуючы @radakultury.

Летась у Кішынёве Рада стала партнёрам і ўдзельнікам міжнароднай лабараторыі, сфакусаванай на стварэнні будучага культурніцкага фонда Малдовы.

"У 2021-м мы прапанавалі калегам з краін Усходняга партнерства ўкласці сваю экспертызу ў культурніцкую палітыку, — кажа ўдзельніца ад Рады Таццяна Пашавалава. — У малдаўскай Кааліцыі незалежнага сектара культуры акурат была мара пра культурніцкі фонд, а у калег з Украіны і Грузіі — досвед стварэння такіх фондаў. Мы вырашылі дапамагчы Малдове правесці эксперымент — і зладзілі серыю лекцый, зрабілі даследаванне пра фінансаванне культуры і сумесна с калегамі напісалі канцэпцыю лабараторыі".

На лабараторыі прысутнічаў міністр культуры Малдовы Сэрджу Прадан, якога ўдалося пераканаць у неабходнасці стварэння фонда.

"Мы зыніцыявалі сам гэты рух. Малдаване мелі мару, а мы натхнілі пакласці яе ў практычную плоскасць".

#чымвытамзаймаецеся