Get Mystery Box with random crypto!

Сёння год, як распачалася поўнамаштабная вайна Расіі супраць У | Беларуская Рада культуры

Сёння год, як распачалася поўнамаштабная вайна Расіі супраць Украіны. Яна прынесла ва Украіну не толькі смерці, цялесныя калецтвы ды сексуальны гвалт — расійская зброя таксама знішчае культурніцкія здабыткі краіны.

За гэты год у рознай ступені пацярпела больш за 400 аб'ектаў матэрыяльнай культурнай спадчыны Украіны. Сярод іх 63 музеі, 305 рэлігійных будынкаў ды 569 старадаўніх будынкаў. Гэта значыць, тысячы твораў мастацтва ўжо страчаныя або пашкоджаныя, а аб'екты з украінскага спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА знаходзяцца пад пастаяннай пагрозай.

Страты для культурнай спадчыны Украіны — гэта страты для культурнай спадчыны чалавецтва ў цэлым.

У гадавіну вайны заклікаем: зрабіце свой унёсак у аднаўленне культурніцкіх каштоўнасцяў Украіны.

Як гэта зрабіць?

Міністэрства культуры ды інфармацыйнай палітыкі адкрыла адмысловы рахунак, куды можна пералічыць грошы мэтанакіравана на вяртанне ўкраінцам іхных здабыткаў.