Get Mystery Box with random crypto!

#людзірады — сёння знаёмім вас з Таццянай Пашавалавай, кансуль | Беларуская Рада культуры

#людзірады — сёння знаёмім вас з Таццянай Пашавалавай, кансультанткай у арганізацыйным развіцці і фандрайзе.

"У @radakultury я прыйшла ўвосень 2020-га як валанцёр — дапамагчы з арганізацыйнымі пытаннямі і пошукам дадатковых рэсурсаў. Мне заўсёды было цікава дапамагаць станаўленню новых амбітных праектаў, асабліва на пачатку іх шляху, калі ёсць гэтая энергетыка і будуецца штосьці, што раней не практыкавалася. «У вас жа нічога няма, як шмат можна стварыць!» — казаў мне адзін дасведчаны польскі калега, калі шмат гадоў таму вучыў мяне першым крокам у гэтай сферы дзейнасці.

У Радзе я сустрэла людзей, якія прысвяцілі сябе дапамозе людзям у бядзе, а потым знайшлі ў сабе матывацыю і сілы рушыць далей. Пабудова інстытутаў у справе культурніцкай палітыкі ў беларускім грамадстве — гэта і цяжка, і вельмі цікава, бо патрабуе канцэптуальнай, камунікацыйнай і вялізнай адукацыйнай працы. Да таго ж гэта дае мне магчымасць працягнуць некаторыя са спраў майго калегі, палітзняволенага філасофа Уладзіміра Мацкевіча".