Get Mystery Box with random crypto!

Расіца прамежкавая (росянка промежуточная) – рэдкая расліна, ш | Птицы "Аляпка"

Расіца прамежкавая (росянка промежуточная) – рэдкая расліна, што сустракаецца на верхавых балотах. Там, дзе яна расце, глебы вельмі бедныя на мінералы, да таго ж карані ў расіцы развітыя слаба, таму яна амаль не здабывае пажыўных рэчываў звычайным для раслін спосабам. Затое атрымлівае іх па-іншаму – ловячы насякомых.

Расіца выдзяляе кропелькі цягучай клейкай вадкасці, якія блішчаць на сонцы і вабяць здабычу. Сеўшы на расліну, яна апынаецца ў пастцы: сок паралізуе яе. “Злавіўшы” насякомае, ліст расіцы згортваецца і выдзяляе рэчывы, падобныя да стрававальных ферментаў. Ператраўліванне доўжыцца некалькі дзён.

Расіца моцна залежыць ад воднага рэжыму. Там, дзе яна расце, забаронены асушальная меліярацыя і здабыча торфу. Два месцы ўзрастання расіцы прамежкавай перададзены пад ахову летась у рамках праекта “Палессе – дзікая прырода без межаў”. #wildpolesia

Фота Аляксандра Казуліна.