Get Mystery Box with random crypto!

У самца крыжадзюба-яловіка (клеста-еловика) не толькі незвычай | Птицы "Аляпка"

У самца крыжадзюба-яловіка (клеста-еловика) не толькі незвычайная дзюба, але і фантастычная агністая афарбоўка.

Гэтыя птушкі вельмі любяць ласавацца шышкамі. Пабачыць іх можна ў хваёвых лясах або на елках у гарадах. У Беларусі на гнездаванні гэты від рэдкі, а вось на зімоўцы больш звычайны.

Адна з яркіх асаблівасцяў гэтых птушак – здольнасць гнездавацца ў любую пару года, нават узімку: абы было дастаткова ежы. Звычайна тэрмін адкладкі яек – сакавік-красавік, часам – студзень-люты, зрэдку – чэрвень-ліпень. Так, у Беларусі знаходзілі гнёзды крыжадзюба-яловіка з кладкамі ў лютым! Калі ўраджай насення елкі асабліва шчодры, гэтыя птушкі могуць адкласці яйкі і двойчы на год.

Гняздуюцца крыжадзюбы-яловікі ў хваёвых і змешаных лясах, часцей – у ельніках. Для пабудовы гнязда заўжды выбіраюць месца сярод густых галін, якія надзейна хаваюць птушыны дом ад снегу і дажджу. Гнездаванню папярэднічае перыяд актыўных спеваў з танцамі і заляцаннем.

Фота: Павел Сацута.