Get Mystery Box with random crypto!

Глядзі, якія мілыя звяры сустракаюцца ў палескіх лясах! Гэта – | Птицы "Аляпка"

Глядзі, якія мілыя звяры сустракаюцца ў палескіх лясах! Гэта – соня-палчок.

Від нездарма так завецца – соня праводзіць у спячцы больш за паўгода. У астатні час звярок вельмі актыўны, спрытна сноўдае па галінах і можа рабіць вялікія – да 10 метраў – скачкі паміж дрэвамі!

Доўгі хвост дапамагае соні ў руху, бо “працуе” як процівага і руль. Аднак у выпадку атакі драпежніка соня, схопленая за хвост, можа пакінуць у зубах нападніка толькі пухнатую скурку, якая лёгка здымаецца з хваста, як панчоха.

Соня-палчок уладкоўвае гнёзды ў дуплах, радзей – пад паваленымі камлямі ці сярод каранёў дрэў. Вялікую долю рацыёну соні складаюць садавіна, ягады, арэхі.

У 2021 годзе 6 месцаў пражывання соні-палчка на Палессі перададзена пад ахову ў рамках праекта АПБ “Палессе – дзікая прырода без межаў”. Там, дзе жывуць гэтыя “чырванакніжныя” грызуны, забаронена высякаць пладова-ягадныя і арэхаплодныя кусты і дуплістыя дрэвы, апрацоўваць расліны хімікатамі. #wildpolesia

Фота Ігара Бышнёва.