Get Mystery Box with random crypto!

Там, дзе цячэнне рэчаіснасці сціхае, Лагодна крылы грэючы на с | Совы на асфальце

Там, дзе цячэнне рэчаіснасці сціхае,
Лагодна крылы грэючы на сонцах,
На тварах старажытных высякалі 
Шырокія ўсмешкі творцы.

У сеціве арнаментаў нябёсаў
Лунаюць богі вымерлых народаў.
І сэрцы іх не ведаюць ізносу.
У скуру ўплаўленыя горныя пароды.

У полыме патонуць гарады.
У пастку трапяцца князёўны і іх пешкі.
На тварах застануцца і тады
Адвечныя, як шрамы, іх усмешкі.

05.01.2021