Get Mystery Box with random crypto!

РАЗМОВА З ЧАЛАВЕКАМ, ЯКІ ЗАСТАЎСЯ НЕВЯДОМЫМ ***, куды мы ідзе | Совы на асфальце

РАЗМОВА З ЧАЛАВЕКАМ, ЯКІ ЗАСТАЎСЯ НЕВЯДОМЫМ

***, куды мы ідзем?
Пры неабсяжнасці краю
праз аднаго, па чарзе
шлях шляхі паўтарае.

За два стагоддзі вайны 
ў нашых паўночных шыротах
вымыліся берагі,
страціў снег сваю цноту.

***, куды мы прыйшлі?
Бы ў насмешку Распяццю,
у полі паўсталі крыжы.
Я не магу цябе страціць.

Далей ісці без цябе?
Сэрца ужо пустое.
Гасне зніч ў барацбе. 
І аніводны з герояў
за два стагоддзі паўстання
так і не скончыў лісты.

Мабыць, згару і я.
Можаш згарэць і ты.
Скрышу галубам каханне.