Get Mystery Box with random crypto!

Мы гарэць будзем разам са свечкамі, ды не спаліцца скура ў кам | Совы на асфальце

Мы гарэць будзем разам са свечкамі,
ды не спаліцца скура ў каменнях.
Ужо не йсці па жыццю нам са спрэчкамі,
саламандры мы недатлелыя.

З галавы да хваста ў нас час прабяжаў,
бы маланка па шкуры вужачай.
Ён жыццё не дагнаў, замінуўся, сканаў,
жыццё вышукаем нюхам сабачым.

Пра каханне пісаць - цяжка сэрцу, не ўстаць.
Вершы гэткія з курганоў не абудзяць.
Але тых, хто не спалены - не спыніць не стрымаць,
не разбіць, а зоркі рассудзяць.