Прэм’ера ў #аўдыятэкаПЭНа!
Аўтарскае эсэ філосафкі Вольгі Шпарагі «У рэвалюцыі жаночы аблічча: выпадак Беларусі» цяпер можна паслухаць у аўдыятэцы ПЭНа.
«За аўтарскае эсэ пра ролю жанчын у беларускіх пратэстах, эмансіпацыю ўсіх слаёў грамадства і сястрынства ў турме» Вольга сёлета атрымала Прэмію імя Алеся Адамовіча.
Аўдыякніга была запісаная ў рамках праекту Вольгі Падгайскай, створанага падчас стыпендыі міністэрства Культуры Польшчы «Gaude Polonia» у Варшаве. Чытае – актрыса Крысціна Дробыш.
Паслухаць.