Get Mystery Box with random crypto!

Я думаю, што тыя, хто выступаюць за капітуляцыю Украіны — нам | Беларускі ПЭН

Я думаю, што тыя, хто выступаюць за капітуляцыю Украіны — нам складана нават уявіць і вымавіць гэта — зыходзяць з таго, што ў нейкіх дзяржаў і народаў больш правоў, чым у іншых. І тое, што гэта гістарычна было звязана з войнамі, трагедыямі, з Халакостам... Чаму не праводзяцца гэтыя паралелі? Таму што па-ранейшаму атрымліваецца, што свет падзелены на тых, у каго ёсць правы, і тых, хто іх не мае.

Рэвалюцыя ў нас была без геапалітычнага выбару, але зараз важна пра яго заявіць. Я па-ранейшаму раблю стаўку на новых людзей, на людзей, якія звязаныя з НДА, з беларускімі рэгіёнамі, з жанчынамі.

Мы ідзём сваім шляхам, і дапамога патрэбная не толькі таму, што яна патрэбная беларусам — яна патрэбная дэмакратычнай прасторы, бо дэмакратыя не існуе ў адной краіне, мы ўсе жывём ва ўзаемазвязаным свеце, і ў нашых агульных інтарэсах падтрымліваць беларускае грамадства.

На «Новы час» выйшла вялікае інтэрв’ю Крысціны Бандурынай з філосафкай, выкладчыцай і рэдактаркай Вольгай Шпарагай.

Чытаць / @novychas