Get Mystery Box with random crypto!

Пад крымінальным палітычна матываваным пераследам застаюцца шм | Беларускі ПЭН

Пад крымінальным палітычна матываваным пераследам застаюцца шматлікія беларускія літаратары, аўтары і выканаўцы.

29 ліпеня ў Мінскім абласным судзе пачаўся судовы працэс па крымінальнай справе літаратуразнаўцы Аляксандра Фядуты.

Праваабаронцу і літаратуразнаўцу Алесю Бяляцкаму працягнулі ўтрыманне пад вартай яшчэ на 3 месяцы.

Працягваецца пераслед незалежны кнігароў і выдаўцоў, а таксама выдаленне з кнігарняў і бібліятэк выданняў незалежных беларускіх выдавецтваў. 28 ліпеня на круглым стале, арганізаваным у Мінску праўладным Саюзам пісьменнікаў Беларусі, намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі заявіў, што можа прывесці «мноства прыкладаў кніг, якім не месца ў публічнай прасторы», і што яны «небяспечныя».

Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за 15–31 ліпеня 2022 года (з Беларусі - праз VPN)