Get Mystery Box with random crypto!

Беларуская літаратура і наогул Беларусь для мяне — гэта дуэндэ | Беларускі ПЭН

Беларуская літаратура і наогул Беларусь для мяне — гэта дуэндэ. Ёсць людзі, якія адпраўляюцца ў доўгае падарожжа, за мора-акіян, перакладаючы з кітайскай ці японскай, а ёсць тыя, каму падабаецца хадзіць у блізкі лес і збіраць там грыбы — гэта, мабыць, я, паколькі перакладаю я ў асноўным са славянскіх моў. І мне ў гэтым лесе падабаюцца і беларуская мова, і беларускія песні, і беларуская літаратура, і беларускія партызаны.

І хоць мы з маімі героямі гаворым пераважна не пра іх і не пра літаратуру, а пра Беларусь, яе гісторыю, культуру, лукашэнкаўскія рэпрэсіі, салідарнасць і смеласць — у кнізе [«Ми прокинемось іншими: розмови з сучасними білоруськими письменниками про минуле, теперішнє і майбутнє Білорусі»] мы чуем не толькі музыку беларускага супраціву, але і голас беларускай літаратуры.

Sojka пагаварыла з украінскай паэткай, журналісткай і перакладчыцай Іяй Ківа пра вымушаны ад’езд з Данецка, страх перад вайной і ўзаемную цікавасць да Беларусі (размова адбылася ў студзені 2022).

Чытаць / @flysojkafly