Get Mystery Box with random crypto!

PALATNO Media

Лагатып тэлеграм-канала palatno — PALATNO Media P
Лагатып тэлеграм-канала palatno — PALATNO Media
Адрас канала: @palatno
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 158
Апісанне з канала

PALATNO — праект пра беларускую супольнасць у рэгіёнах, яе праблемы і шляхі іх вырашэння.

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 5

2023-02-14 14:04:56
«Ты думаеш, як класціся спаць: у касцюме са штанамі ці звычайна. Пастаянна думаеш: а што рабіць з тэлефонам, калі яны прыйдуць. Ты думаеш: ці паспею я выдаліць у сябе ўсё ў тэлефоне. Мой тэлефон — гэта вялікі тэрмін для мяне, калі б яны ўскрылі яго».

Марына
з Маладзечна стала адной з арганізатарак і ўдзельніцай жаночых акцый у сваім горадзе. Раней яна не цікавілася палітыкай, але ўсё змяніў 2020 год.

Расказваем, як у Маладзечне праходзілі першыя жаночыя акцыі, на адну з якіх Марына выйшла пасля збіцця мужа амапаўцамі, а таксама пагутарылі з эксперткай, чаму частка жанчын не падтрымала пратэст на вуліцах.

https://palatno.media/zhanochyja-akcyi/

Падтрымай працу рэдакцыі PALATNO Media!
138 viewsedited  11:04
Адкрыць / каментаваць
2023-02-13 19:59:56
Вітаем, гэта каманда PALATNO MEDIA! Нас доўга не было, але праца праекта працягвалася.

Напрыклад, мы рабілі вялікае інтэрв'ю з беларускім гісторыкам пра захапленне беларускіх «уладаў» гісторыяй, а яшчэ разважалі, ці можа быць у беларускай прэсе сцёб. У нас былі цікавыя даследаванні пра лёс беларускіх арганаў і параўнальнае вывучэнне двух лёсаў — паляка Ежы Папялушкі і беларуса Рамана Бандарэнкі.

А яшчэ вы можаце знайсці ў нас на сайце інфармацыю пра беларускую кухню (тут і пра мяса, і слодычы і супы), лепшыя беларускія падкасты, YouTube-каналы і нават TikTok.

Ужо заўтра, 14 лютага, выйдзе вялікі тэкст пра жаночую салідарнасць, пра тое, як жанчыны не змаглі маўчаць і выходзілі на вуліцы беларускіх гарадоў. Мы раскажам пра гэта з боку адной з такіх жанчын — Марыны Бігель з Маладзечна.

А ў гэты чацвер, 16 лютага, чакайце падкаст «Гістфак» — пагутарым пра тое, як старыя фотаздымкі расказваюць гісторыю Беларусі і адкрываюць тое, чаго мы раней і не маглі даведацца без іх. У студыі PALATNO будуць журналіст MOST Руслан Кулевіч і краязнаўца Кастусь Шыталь. Дарэчы, пра адну з такіх фотагісторый можаце прачытаць у нашых калег з MOST Media — яна пра нямецкага афіцэра Ёзэфа Баўэра, які пакінуў вялікі фотаальбом з акупаванага Гродна (пра яго мы таксама пагутарым у падкасце).
182 views16:59
Адкрыць / каментаваць