Get Mystery Box with random crypto!

PALATNO Media

Лагатып тэлеграм-канала palatno — PALATNO Media P
Лагатып тэлеграм-канала palatno — PALATNO Media
Адрас канала: @palatno
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 158
Апісанне з канала

PALATNO — праект пра беларускую супольнасць у рэгіёнах, яе праблемы і шляхі іх вырашэння.

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 3

2023-04-14 13:15:03
Якая справа ўладам Беларусі да гісторыі ды чаму за яе так учапіліся? Дзе сувязь паміж «генацыдам беларускага народу» і рэпрэсіямі 2020-га? Хто будзе працаваць замест звольненых навукоўцаў і музейшчыкаў?

Паразмаўлялі з гісторыкам Аляксеем Братачкіным пра вынікі «году гістарычнай памяці» ў Беларусі (такім афіцыйна быў абвешчаны 2022 год) і чаму беларускія ўлады так зацікавіліся гісторыяй.

https://palatno.media/belaruski-gistoryk/

Падтрымай працу рэдакцыі PALATNO Media!
37 views10:15
Адкрыць / каментаваць
2023-04-13 13:15:35
У сёмым выпуску падкаста «Гістфак» Даша Палынская гутарыць з гісторыкам і публіцыстам Алесем Кіркевічам пра грошы БНР: адкуль з’яўляліся, на што іх трацілі і ці магла з’явіцца ў той час нацыянальная валюта.

https://palatno.media/gistfak-7/

Падтрымай працу рэдакцыі PALATNO Media!
48 views10:15
Адкрыць / каментаваць
2023-04-11 14:11:32
Ці шмат мы ведаем пра мясціны, дзе жывём? Так здараецца, што нават непрыкметныя мястэчкі могуць стаць месцам сілы для шэрагу значных у літаратуры фігур. У іх нараджаюцца, жывуць, пра іх пішуць амбітныя творцы.

Спрабуем намацаць сувязі малой радзімы і пісьменнікаў на прыкладзе Капыля.

https://palatno.media/kapyl-litaratary/

Падтрымай працу рэдакцыі PALATNO Media!
38 views11:11
Адкрыць / каментаваць
2023-04-07 13:25:00
Прыкладна тры са ста чалавек у Беларусі стаяць на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры. Гэта значыць, што ў кінатэатры, бары ці супермаркеце могуць адначасова знаходзіцца адразу некалькі чалавек з псіхічнымі захворваннямі. Нягледзячы на гэты факт, ментальна здароваму чалавеку знаёма ў лепшым выпадку два захворванні — шызафрэнія і псіхоз. І абодва тэрміны ён хутчэй за ўсё выкарыстоўвае ў якасці абразы.

Псіхафобіі ў Беларусі цяжка дзівіцца. У краіне няма даступных бясплатных ананімных цэнтраў псіхалагічнай дапамогі, сацыяльнай рэкламы супраць стыгматызацыі псіхічных захворванняў, танных псіхіятраў і паўнавартасных праграм рэабілітацыі. Ніхто не расказвае дарослым, што рабіць, калі твой блізкі ці ты сам аказаўся псіхічна хворы.

https://palatno.media/klubny-dom/

Падтрымай працу рэдакцыі PALATNO Media!
70 views10:25
Адкрыць / каментаваць
2023-04-06 16:13:18
У чацвёртым эпізодзе падкаста «Гарады» на PALATNO — глыбоцкі краязнаўца Кастусь Шыталь. Ён знаходзіць на аўкцыёнах старыя фотаздымкі з Глыбокага, выкупляе і перадае ў мясцовы музей.

Пагутарылі пра тое, адкуль узялася цікавасць да Глыбокага, цікавыя знаходкі на аўкцыёнах, як ідэя паставіць у цэнтры горада плакаты са старымі фотаздымкамі знайшла падтрымку мясцовых уладаў. Кастусь расказаў, каго лічыць першым глыбоцкім краязнаўцам, а таксама што адбывалася ў горадзе ў 2020 годзе.

https://palatno.media/garady-4/

Падтрымай працу рэдакцыі PALATNO Media!
304 views13:13
Адкрыць / каментаваць
2023-04-04 11:16:58
Ці магчымая ў Беларусі журналістыка на грані фола? Чаму беларусы саромеюцца ці баяцца смяяцца з сябе ды іншых у прэсе? А як з гэтым было раней — у 1990-я і нулявыя? Урэшце, ці патрэбны еўрапейскай краіне сатырычны часопіс накшталт Charlie Hebdo?

Разважаем пра гэта ў артыкуле PALATNO.

https://palatno.media/sciob-u-prese/

Падтрымай працу рэдакцыі PALATNO Media!
66 views08:16
Адкрыць / каментаваць
2023-03-31 14:39:01
У шостым выпуску падкаста «Гістфак» размаўляем пра беларусаў у Беластоку: наколькі гэты горад стаў знакавым для беларускай гісторыі і што звязвае беларусаў у эміграцыі дзесяцігоддзямі.

https://palatno.media/gistfak-6/

Падтрымай працу рэдакцыі PALATNO Media!
433 views11:39
Адкрыць / каментаваць
2023-03-26 12:03:00
Historyja biełaruskaj łacinki — asobny linhvistyčny raman, a mo i detektyŭ. Usie my sa škoły zvyklisia ŭsprymać biełaruskuju movu na kirylicy, ale jašče sto hod tamu ŭ Zachodniaj Biełarusi vydańni pa-biełarusku vychodzili prykładna 50 na 50 — łacinkaj i kirylicaj.

Hety tekst vy možacie pračytać na biełaruskaj kirylicy.

https://palatno.media/bielaruskaja-lacinka-lac/

Padtrymaj pracu redakcyi PALATNO Media!
476 views09:03
Адкрыць / каментаваць
2023-03-22 15:02:01
Гісторыя беларускай лацінкі — асобны лінгвістычны раман, а мо і дэтэктыў. Усе мы са школы звыкліся ўспрымаць беларускую мову на кірыліцы, але яшчэ сто год таму ў Заходняй Беларусі выданні па-беларуску выходзілі прыкладна 50 на 50 — лацінкай і кірыліцай.

Гэты тэкст вы можаце прачытаць на беларускай лацінцы.

https://palatno.media/bielaruskaja-lacinka/

Падтрымай працу рэдакцыі PALATNO Media!
120 views12:02
Адкрыць / каментаваць
2023-03-16 14:17:15
Як на тэрыторыі Беларусі з’явілася чыгунка? Як разам з ёй з’яўляліся гарады, без якіх мы цяпер не зможам уявіць карту Беларусі? Як на чыгунку рэагавалі людзі ў XIX стагоддзі? І чаму чыгуначнікаў можна прыраўняць да цяперашніх айцішнікаў?

У пятым выпуску падкаста «Гістфак» на PALATNO пагутарылі з краязнаўцам і аматарам чыгункі Кастусём Шыталем.

https://palatno.media/gistfak-5/

Падтрымай працу рэдакцыі PALATNO Media!
137 viewsedited  11:17
Адкрыць / каментаваць