Get Mystery Box with random crypto!

PALATNO Media

Лагатып тэлеграм-канала palatno — PALATNO Media P
Лагатып тэлеграм-канала palatno — PALATNO Media
Адрас канала: @palatno
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 158
Апісанне з канала

PALATNO — праект пра беларускую супольнасць у рэгіёнах, яе праблемы і шляхі іх вырашэння.

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 2

2023-04-27 17:16:09
«Рэчыца не лечыцца»; вуліца, якая пераследуе; што агульнага з Полацкам, як чыноўнікі пахавалі METAL CROWD і дапамаглі зладзіць «Мову Нанова».

У пятым эпізодзе падкаста «Гарады» на PALATNO гутарым з Андрэем Мядзведзевым — журналістам і праваабаронцам, які значную частку жыцця пражыў у Рэчыцы, а цяпер, нягледзячы на вайну, застаецца ва Украіне.

https://palatno.media/garady-5-rechyca/

Падтрымай працу рэдакцыі PALATNO Media!
145 views14:16
Адкрыць / каментаваць
2023-04-27 15:41:41
Чаму на больш за паўтысячы беларускіх касцёлаў сёння прыходзіцца трошкі больш за сотню арганаў? Калі яны з’явіліся на тэрыторыі Беларусі і чаму амаль зніклі? І — ці ёсць надзея, што яны зноў загучаць?

Паводле звестак энцыклапедыі «Арганы Беларусі», у Беларусі захавалася больш за 120 інструментаў. Гэта абсалютная дробязга ў параўнанні з Германіяй (там іх прыблізна 50 тысяч) ці нават суседняй Латвіяй (адных гістарычных каля 300), але — і нямала ж. Чаму шмат з іх не гучыць? Чаму мы пра іх не ведаем?

https://palatno.media/belaruskija-argany/

Падтрымай працу рэдакцыі PALATNO Media!
74 views12:41
Адкрыць / каментаваць
2023-04-26 13:17:03
Дзясятка беларускіх падкастаў, якія ні ў якім разе нельга абыйсці ўвагай.

Калі любіце падкасты, створаныя беларусамі, па-беларуску і не толькі, то гэтая падборка — для вас. Кожны знойдзе для сябе штосьці цікавае і незвычайнае — будзе трошачкі і пра піва, і пра Ілана Маска, і пра эротыку. Паехалі!

https://palatno.media/top-10-belaruskih-padkastau/

Падтрымай працу рэдакцыі PALATNO Media!
67 views10:17
Адкрыць / каментаваць
2023-04-25 14:07:19
Ці не кожны ў Беларусі хаця б раз чуў пра «Чарнобыльскую малітву» Святланы Алексіевіч. Але гэта не адзіны твор на тэму тэхнагеннай катастрофы, якая адбылася 26 красавіка 1986 года.

Прапануем вам падборку з пяці твораў ад беларускіх класікаў, не менш вартых вашай увагі.

https://palatno.media/tvory_charnobyl/

Падтрымай працу рэдакцыі PALATNO Media!
142 views11:07
Адкрыць / каментаваць
2023-04-24 13:02:58
Агучка замежных відэа, відэападкасты, гісторыя Беларусі і шмат іншага. Як развіваецца беларускамоўны YouTube?

Вось дзясятка цікавых каналаў, на якія варта звярнуць увагу.

https://palatno.media/top-10-belaruskamounyh-youtube/

Падтрымай працу рэдакцыі PALATNO Media!
74 views10:02
Адкрыць / каментаваць
2023-04-22 13:10:00
У кастрычніку 2022 года Нобелеўскую прэмію міру атрымаў знаны беларускі праваабаронца, палітзняволены Алесь Бяляцкі. У сакавіку Беляцкаму прысудзілі 10 гадоў турмы.

Мы вырашылі ўзгадаць іншых лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, звязаных з Беларуссю. У першай частцы расказваем пра тых набелянтаў, якія нарадзіліся і/або жылі ў Беларусі.

https://palatno.media/belaruski-nobel-1/

Падтрымай працу рэдакцыі PALATNO Media!
38 views10:10
Адкрыць / каментаваць
2023-04-21 13:53:24
У 2007 годзе беларускі баскетбол скокнуў да медалі чэмпіянату Еўропы: жаночая зборная дамаглася неверагоднай перамогі і стала знакавай камандай у спорце, у які беларускія ўлады вырашылі не ўкладваць сілы і грошы. Беларускія баскетбалісткі сталі самымі паспяховымі ў камандных відах спорту Беларусі, але з цягам часу іх папулярнасць і паспяховасць прыйшла ў заняпад.

У падкасце «Гістфак» расказваем гісторыю, як беларускія баскетбалісткі насуперак усяму сталі лепшымі і як перспектыўнасць жаночага баскетболу за дзесяць гадоў пахавалі спартыўныя чыноўнікі.

https://palatno.media/gistfak-8/

Падтрымай працу рэдакцыі PALATNO Media!
157 views10:53
Адкрыць / каментаваць
2023-04-19 13:15:00
Што трэба зрабіць, каб горад нам Нёманам зноўку пачаў дыхаць? Каб людзі не з’язджалі з Гродна, але — прыязджалі і хацелі застацца? Каб лэйбл «еўрапейскі горад» з геаграфічнага стаў усебаковым?..

«Каралеўскі шлях», перанос турмы, аэрахаб… Гаворым пра топ-7 ідэй для Гродна.

https://palatno.media/top-7-idej-dlia-hrodna/

Падтрымай працу рэдакцыі PALATNO Media!
38 views10:15
Адкрыць / каментаваць
2023-04-18 13:46:19
Любіце завісаць у TikTok і глядзець відэа па-беларуску? Не ведаеце, каго можна паглядзець сярод беларускамоўных тыктокераў і як рабіць гэта культурна і карысна?

Зрабілі для вас падборку тыктокераў па-беларуску, на якіх варта падпісацца.

https://palatno.media/belaruskamouny-tiktok/

Падтрымай працу рэдакцыі PALATNO Media!
59 viewsedited  10:46
Адкрыць / каментаваць
2023-04-17 13:36:05
Беларуская мова — сродак камунікацыі, а не толькі гістарычны сімвал беларусаў. Можа, вы не ведалі, але магчымасць пісаць тэкст па-беларуску ёсць на кожным камп’ютары або ноўтбуку і на большасці смартфонаў. А яшчэ беларускамоўны інтэрфейс прысутнічае на значнай колькасці папулярных сайтаў.

Спецыяльна для вас склалі гайд, як з мінімальнымі высілкамі дадаць крыху больш беларускай мовы ў ваша жыццё.

https://palatno.media/dadac-belaruskuju-movu/

Падтрымай працу рэдакцыі PALATNO Media!
65 views10:36
Адкрыць / каментаваць