Get Mystery Box with random crypto!

PALATNO Media

Лагатып тэлеграм-канала palatno — PALATNO Media P
Лагатып тэлеграм-канала palatno — PALATNO Media
Адрас канала: @palatno
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 158
Апісанне з канала

PALATNO — праект пра беларускую супольнасць у рэгіёнах, яе праблемы і шляхі іх вырашэння.

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 4

2023-03-14 15:33:02
У жніўні 2020 года былы супрацоўнік Дэпартамента аховы МУС Валерый Савіцкі стаў кіраўніком ініцыятыўнай групы маладзечанцаў. Ініцыятыўная група займалася перамовамі з гарадскімі ўладамі, арганізацыяй мітынгаў, вызваленнем затрыманых пратэстоўцаў. У ліпені 2021 года Савіцкі быў вымушаны пакінуць Беларусь з-за пераследу з боку сілавікоў.

PALATNO паразмаўляла з Валерыем Савіцкім пра тое, як стваралася ініцыятыўная група, як ішлі перамовы з мясцовай уладай і як сілавікі пераследавалі ўдзельнікаў гэтай групы.

https://palatno.media/savicki-u-maladziechne/

Падтрымай працу рэдакцыі PALATNO Media!
266 views12:33
Адкрыць / каментаваць
2023-03-09 15:14:28
Бабры, «падонкаффскі» слэнг, «Арбат» і «Шанхай», крымінал у горадзе і сумленны падлік галасоў.

У выпуску падкаста «Гарады» гутарым з Ірынай Хамрэнка-Ушаковай пра месцы сілы ў Бабруйску, працу падчас пратэстаў, тры затрыманні мужа за ўдзел у пратэстах. Таксама Ірына шчыра расказвае пра двайную эміграцыю, немагчымасць паехаць на пахаванне маці, а таксама пра тое, чаму вернецца ў родны Бабруйск.

https://palatno.media/garady-3/

Падтрымай працу рэдакцыі PALATNO Media!
130 views12:14
Адкрыць / каментаваць
2023-03-08 13:08:50
Мовы многіх краін свету маюць тэндэнцыю да маскулінізацыі. Разам з гэтым фемінізм і гендарныя пытанні набіраюць усё больш папулярнасці ў грамадстве. Адным з найважнейшых інструментаў у барацьбе за раўнапраўе палоў і правы жанчын з’яўляюцца фемінітывы. А для беларускай мовы фемінітывы — гэта больш чым натуральная з’ява.

Як яны ствараліся і знікалі, чаму цяпер яны рэдка ўжываюцца, адкуль бярэцца агрэсія да іх і чаму ўсё ж такі варта і патрэбна іх выкарыстоўваць — адказы на гэтыя і іншыя цікавыя пытанні ў артыкуле PALATNO.

https://palatno.media/feminityvy-u-belaruskaj-move/

Падтрымай працу рэдакцыі PALATNO Media!
556 views10:08
Адкрыць / каментаваць
2023-03-03 12:03:01
Падкаст «Гарады» на PALATNO вяртаецца! У новым выпуску гутарым з журналістам Юрасём Дзешуком з Бярозаўкі. Гэта горад у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці.

Юрась Дзяшук
— журналіст «Радыё Рацыя». У падкасце ён расказвае пра свае першыя бярозаўскія ўспаміны, чаму вярнуўся ў родны горад пасля мінскага журфака, пра «вайну» Бярозаўкі і Ліды і шклозавод, які адразу пасля візіту Лукашэнкі моцна здаў пазіцыі.

Згадвае ён і свайго лепшага сябра Вітольда Ашурка, яго актывізм у Бярозаўцы, расказвае пра пратэсты 2020 года, забойства і пахаванне Вітольда.

Пагутарылі і пра тое, калі і чаму Юрась з’ехаў з Беларусі і чым зоймецца ў Бярозаўцы, калі вернецца ў родны горад.

Слухаць: https://palatno.media/garady-2/

Падтрымай працу рэдакцыі PALATNO Media!
512 views09:03
Адкрыць / каментаваць
2023-02-28 15:11:02
«Сілавік пабачыў пасведчанне музейнага супрацоўніка — і пачаў смяяцца».

Пагутарылі з Вячкам Красуліным пра падзеі 2020-га, беларускі пратэст і беларускую культуры ў гэтым пратэсце.

А яшчэ раскажам пра тое, як дзеячы мастацтва адклікаюцца на сацыяльна-палітычныя ўзрушэнні.

https://palatno.media/viachka-krasulin/

Падтрымай працу рэдакцыі PALATNO Media!
336 views12:11
Адкрыць / каментаваць
2023-02-23 17:34:11
«Японскі дыпламат спрабаваў правезці праз польска-савецкую мяжу дзвюх шпіёнак у чамадане».

Што сабой уяўляла кантрабанда на польска-беларускім памежжы ў 1920-1930-я гады? Што вазілі і прывозілі кантрабандысты? І хто быў тыповым кантрабандыстам у БССР у міжваенны час? Расказваем падрабязнасці і цікавосткі з кантрабандысцкай гісторыі Беларусі ў падкасце «Гістфак».

Слухаць: https://palatno.media/gistfak-4/

Падтрымай працу рэдакцыі PALATNO Media!
145 viewsedited  14:34
Адкрыць / каментаваць
2023-02-21 14:12:01
«А мы з радасцю абшукаем усё на свеце, распытаем калег і каляжанак і пастараемся прыкласці ўсе намаганні, каб дапамагчы вырашыць сітуацыю».

«Яна/Ёй» — што гэта за праект, чым ён займаецца і як працуе з беларускамі па ўсім свеце?

https://palatno.media/praekt-jana-jej/

Падтрымай працу рэдакцыі PALATNO Media!
129 viewsedited  11:12
Адкрыць / каментаваць
2023-02-20 14:04:01
Беларуская кухня — гэта не толькі дранікі.

PALATNO расказвае, што можа прыгатаваць любы чалавек з беларускай кухні — супы, мясныя стравы і, канешне, слодычы. Абяцаем, што будзем смачна.

Беларуская кухня: супы

Беларуская кухня: мяса

Беларуская кухня: слодычы

Падтрымай працу рэдакцыі PALATNO Media!
126 views11:04
Адкрыць / каментаваць
2023-02-17 14:01:46
Гэты здымак з альбому нямецкага афіцэра Ёзэфа Баўэра — пра яго мы гутарылі ў падкасце «Гістфак».

Нашы калегі з MOST пісалі пра гісторыю здымка — прачытаць можна пра яго тут (а з Беларусі — тут).

Ёзэф Баўэр ваяваў на Усходнім фронце, служыў у складзе паліцэйскага батальёна, а пасля — у складзе паліцэйскага палка СС. Баўэр пакінуў пасля сябе вялікую колькасць здымкаў акупаванага Гродна. На адным з іх ён трымае двух жанчын за валасы, таму што яны не мелі павязкі з зоркай Давіда. Пра гэты здымак гісторыкі даведаліся з ліставанняў паміж Ёзэфам і яго жонкай Агнэс.

А яшчэ мы можам даведацца не толькі тое, што рабіў Ёзэф Баўэр у акупаваным Гродна, але і тое, як яны з жонкай абмяркоўвалі вайну.

https://palatno.media/gistfak-3/

Падтрымай працу рэдакцыі PALATNO Media!
129 views11:01
Адкрыць / каментаваць
2023-02-16 14:04:59
Фотаздымкі — гэта не проста мастацтва і паўсядзённасць нашага жыцця. Для журналістаў, гісторыкаў і краязнаўцаў — гэта яшчэ і крыніца новых ведаў пра мінулае.

У трэцім выпуску падкаста «Гістфак» мы пагутарым з журналістам MOST Media Русланам Кулевічам і краязнаўцам Кастусём Шыталем пра тое, як старыя фотаздымкі могуць яшчэ больш расказаць пра гісторыю Беларусі.

https://palatno.media/gistfak-3/

Падтрымай працу рэдакцыі PALATNO Media!
115 views11:04
Адкрыць / каментаваць