Get Mystery Box with random crypto!

Нечаканая сустрэча атрымалася ў мяне сёння. Вяртаючыся з абедз | ПРЫГОДЫ НАТУРАЛІСТА 🦉

Нечаканая сустрэча атрымалася ў мяне сёння. Вяртаючыся з абедзеннага перапынку ў офіс, я заўважыў ката, які спрабаваў зняць з дрэва нейкі шарсцяны камяк.

Падышоўшы бліжэй, я пабачыў, што гэта кажан. Ён туліўся у шчыліну кары дрэва на вышыні 10-15 см над зямлёй. Адразу было відаць, што ў кажана пашкоджана крыло.

Як высветлілася пазней, гэта быў кажан позні (Eptesicus serotinus) - сінантропны від, які часам зімуе ў Беларусі, асабліва на поўдні краіны.
Пасадзіўшы кажана ў каробку, прынёс яго ў офіс, чым выклікаў бурную рэакцыю калег.

Дзякуючы Міхаілу, кажан быў аператыўна дастаўлены ў Палескі аграрна-экалагічны інстытут НАН Беларусі.

#прыгодынатураліста