Get Mystery Box with random crypto!

Не стамлюся паўтараць, што бёрдвочынг - вельмі непрадказальная | ПРЫГОДЫ НАТУРАЛІСТА 🦉

Не стамлюся паўтараць, што бёрдвочынг - вельмі непрадказальная справа. Надвор'е ў нядзелю было паскуднае, але шчодрая Маларытчына падаравала шэраг цікавых назіранняў.

Дзень пачаўся з назірання за шэрай кугакаўкай рудой морфы (я ўжо і не памятаю, калі астатні раз бачыў проста шэрую).

Тое што на паўднёвым захадзе актыўна ідзе міграцыя палявых жаўрукоў, кнігавак і жураўлёў - не для каго не сакрэт. Але, відаць, паўднёвы вецер у суботу прыгнаў яшчэ трошачкі мігрантаў. Пашчасціла назіраць дзве зграі досыць рэдкіх рагатых жаўрукоў. І ў ваколіцах возера Арэхаўскае нечакана (ў лютым у снегапад) дзве вакалізуючыя асобіны вялікага бугая! На прудах у в. Дамачава ў кампаніі вялікіх савукоў можна пабачыць самку савука-лутка.

А ў небе бесперапынна адна за адной цягнуцца гусіныя чароды. Раз пораз у лужынах на палях можна пабачыць гусіныя пары ці невялікія сем'і.

На полі каля в. Знаменка ўразіла колькасць драпежнікаў: канюкі, палявы лунь, пустальга і 5 лісіц.
Прыемным дадаткам былі клінтухі і юркі.

#прыгодынатураліста