Get Mystery Box with random crypto!

Першы фотаздымак палявога жаўрука ў гэтым годзе - done Яны ўж | ПРЫГОДЫ НАТУРАЛІСТА 🦉

Першы фотаздымак палявога жаўрука ў гэтым годзе - done Яны ўжо паўсюль. На полі, каля лецішча больш за дваццаць жаўрукоў.

Не гледзячы на моцны вецер, на экасцежцы таксама можна пабачыць цікавыя віды птушак. Тры раскошныя качкі-шылахвосткі і каля трыццаці свіцьв нядоўга плавалі на Соі, пакуль птушак не спудзіла лодка з рыбакамі.

Канюк-мышалоў, шуляк-карагольчык і тры амялушкі былі прыемным дадаткам падчас сёняшняга шпацыру.

#прыгодынатураліста