Get Mystery Box with random crypto!

Нашая Хваля

Лагатып тэлеграм-канала nashaja_hvala — Нашая Хваля Н
Лагатып тэлеграм-канала nashaja_hvala — Нашая Хваля
Адрас канала: @nashaja_hvala
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 587
Апісанне з канала

Вітаем на новым ТГ-канале Белсату! Сябры, гэтае месца – для вас! Для нашых гледачоў і чытачоў. Тут пляцоўка, дзе вы можаце дзяліцца думкамі, крэатывам, акцыямі. Тут будзе ўсё найлепшае, што вы дасылаеце ў наш чат-бот @BelsatBot

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 16

2022-06-20 11:32:03
«Сэрца Беларусі», — жыве і будзе жыць!

Чыжоўка ў падтрымку медыкаў.

Бараўляны не дазволяць забыць:
«У 2020 годзе беларусы зрабілі свой выбар і мы не змянілі яго.
Светлана Георгіеўна - наш прэзідэнт!
Вусатаму самазванцу мы гаворым:
"Беларусь у Еўропу, лукашэнку ў Гагу!"»
149 views08:32
Адкрыць / каментаваць
2022-06-20 09:57:50
Дзень добры, сябры!

У Беларусі воблачнае з праясненнямі надвор'е, у Берасцейскай і Гродзенскай абласцях дажджы, магчымыя навальніцы.
Тэмпература максімальная + 24 + 29 радусаў цяпла.

У Менску без істотных ападкаў,
+ 25 + 27 цяпла.
114 views06:57
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 18:49:27 Беларуская нацыянальная ідэя — што гэта? Загадка, якую спрабуе разгадаць не адно пакаленне беларусаў.

Як з беларускаю нацыянальнай ідэяй стасуецца афіцыйнае праслаўленне нямецка -савецкай вайны 1941 – 1945 гадоў, у якой Беларусь зазнала найвялікшыя страты?

Ці звязанае з нацыянальнай ідэяй святкаванне ў Беларусі – адзінай краіне ў свеце – гадавіны бальшавіцкай рэвалюцыі 7 лістапада? Якая яна, сапраўдная беларуская нацыянальная ідэя?

"Загадкі беларускай гісторыі" — у пошуках адказаў.



134 views15:49
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 17:00:13
#вандроўкі_з_чытачамі

Сябры! Сардэчна дзякуем за вашую актыўнасць і падтрымку «Вандровак з чытачамі» -- за вашыя сапраўды ўнікальныя здымкі з цікавых месцаў Беларусі.

Так, на сёння маем яшчэ адну вандроўку:

«Ашмянская сінагога пабудаваная ў 1912 годзе з чырвонай цэглы. Трох'ярусная страха і вакенца-ружа. А таксама столя, якая імітуе зорнае неба.
На жаль, сінагога не рэстаўруецца. Аб чым сведчаць здымкі унутры.

Зараз тут месца для захоўвання архіваў мясцовага краязнаўчага музея.
Але як і што там захоўваць - цяжка сказаць.
Здымкі зробленыя ў Ашмянах, травень, 2022 года», — паведамляе наш чытач.
186 views14:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 15:53:51 #вандроўкі_з_чытачамі

Да "Вандровак з чытачамі" далучаецца ініцыятыва «Открытый лекторий» і прапаноўвае ня сумна павандраваць па беларускіх курганах:

«Многія, напэўна, чулі, што Беларусь – краіна курганоў. А што ж такое курган? Земляны насып у лесе ці полі, часцей паўкруглай формы, у якім пахаваны чалавек? Ці нешта яшчэ?
А ці схаваны там неверагодныя скарбы? А навошта насыпаць столькі зямлі над памерлым? А як насыпалі?"

Слухайце і глядзіце пра міфы беларускіх курганоў праз захаплялную навуку — некрапалістыку.



142 viewsedited  12:53
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 14:58:07
Актывісты Чыжоўкі працягваюць пратэставаць супраць рэпрэсіяў і гвалту:

«Два гады хіміі прысудзілі адвакату Андрэю Мачалаву.
Правасуддзе - гэта больш, чым вынік "суда". Правасуддзе аднойчы здзейсніцца, і адвакаты працуюць менавіта дзеля гэтага.
Свабоду адвакатам!
Жыве Беларусь!»


Бараўлянаўлянцы ў падтрымку роднай мовы:
«Пакуль жыве наша МОВА,
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! »

Актывісты Ваўкавыску:
«Бутафорскае народнае апалчаэнне ад вусатага ці загартаваны ў баях з фашыстамі полк Каліноўскага? Час выбіраць».
202 views11:58
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 12:49:19
Нязломныя патрыёты Койданава-Дзяржынстка шлюць прывітанне:

«Пока полицаи охраняют железную дорогу и проводят десятки обысков в районе, койдановские «партизаны» передают им пламенный привет!»
337 viewsedited  09:49
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 11:28:52
#вандроўкі_з_чытачамі

Працягваем «Вандроўкі з чытачамі»: новыя фота ад дасведчана падарожніка М..

«Міёрскі раён - край беларускага паазер’я. Тут 96 вадаёмаў і з іх — 83 возеры.
Самае вялікае - Абстэрна, а самае глыбокае - Сумаўка, 29 метраў.

Галоўная адметнасць Міёраў – пабудаваны ў 1907 годзе неагатычны касцёл узнясення Панны Марыі, где захаваліся рэдкія абразы і скульптуры XIX стагоддзя».
155 views08:28
Адкрыць / каментаваць
2022-06-16 18:33:41 Як прымусіць беларуса палюбіць сваё і вярнуць да сябе самапавагу? Зразумець нацыянальную годнасць?
Што чакае Караткевіча – перамога ці расчараванне? І каго ў Савецкай Беларусі пераследавалі містычныя вершнікі караля Стаха?
Пра гэта -- гістарычная праграма «Лабірынты».



111 views15:33
Адкрыць / каментаваць
2022-06-16 16:59:27
#вандроўкі_з_чытачамі

Шчучыншчына:

«Добрага дня, белсатаўцы!
Касцёл Святой Троіцы ў Ішчална. Вельмі просты і аскетычны. Побач з ім знаходзіцца, меркавана, адзіны на Беларусі сонечны гадзіннік 18 стагоддзя.
На той час выраб такіх гадзіннікаў патрабаваў значных грашовых асігнаванняў. Як ён зьявіўся на Беларусі - невядома, ёсць толькі чуткі. Гадзіннік вырабіў Ян Малецкі з Вільні». — паведамляе наш чытач.

Шчыра дзякуем і запрашаем далучацца да нашай рубрыкі «Вандроўкі з чытачамі».

Дасылайце свае фота і відэа — дзяліцеся прыемнымі ўражанямі аб прыгажосці роднага краю!
124 views13:59
Адкрыць / каментаваць