Get Mystery Box with random crypto!

#вандроўкі_з_чытачамі Шчучыншчына: «Добрага дня, белсатаўцы | Нашая Хваля

#вандроўкі_з_чытачамі

Шчучыншчына:

«Добрага дня, белсатаўцы!
Касцёл Святой Троіцы ў Ішчална. Вельмі просты і аскетычны. Побач з ім знаходзіцца, меркавана, адзіны на Беларусі сонечны гадзіннік 18 стагоддзя.
На той час выраб такіх гадзіннікаў патрабаваў значных грашовых асігнаванняў. Як ён зьявіўся на Беларусі - невядома, ёсць толькі чуткі. Гадзіннік вырабіў Ян Малецкі з Вільні». — паведамляе наш чытач.

Шчыра дзякуем і запрашаем далучацца да нашай рубрыкі «Вандроўкі з чытачамі».

Дасылайце свае фота і відэа — дзяліцеся прыемнымі ўражанямі аб прыгажосці роднага краю!