Get Mystery Box with random crypto!

#вандроўкі_з_чытачамі Сябры! Сардэчна дзякуем за вашую актыўн | Нашая Хваля

#вандроўкі_з_чытачамі

Сябры! Сардэчна дзякуем за вашую актыўнасць і падтрымку «Вандровак з чытачамі» -- за вашыя сапраўды ўнікальныя здымкі з цікавых месцаў Беларусі.

Так, на сёння маем яшчэ адну вандроўку:

«Ашмянская сінагога пабудаваная ў 1912 годзе з чырвонай цэглы. Трох'ярусная страха і вакенца-ружа. А таксама столя, якая імітуе зорнае неба.
На жаль, сінагога не рэстаўруецца. Аб чым сведчаць здымкі унутры.

Зараз тут месца для захоўвання архіваў мясцовага краязнаўчага музея.
Але як і што там захоўваць - цяжка сказаць.
Здымкі зробленыя ў Ашмянах, травень, 2022 года», — паведамляе наш чытач.