Get Mystery Box with random crypto!

Нашая Хваля

Лагатып тэлеграм-канала nashaja_hvala — Нашая Хваля Н
Лагатып тэлеграм-канала nashaja_hvala — Нашая Хваля
Адрас канала: @nashaja_hvala
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 587
Апісанне з канала

Вітаем на новым ТГ-канале Белсату! Сябры, гэтае месца – для вас! Для нашых гледачоў і чытачоў. Тут пляцоўка, дзе вы можаце дзяліцца думкамі, крэатывам, акцыямі. Тут будзе ўсё найлепшае, што вы дасылаеце ў наш чат-бот @BelsatBot

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 13

2022-07-08 16:07:43
Вось такія скарбы знаходзяць яшчэ ў вясковых бабуліных куфрах:

«У нядзелю атрымала пакунак з часткаю майго скарба! Настрой узняўся, будзе ў што прыбрацца "во дни торжеств и бед народных"», — піша ў ФБ Т.К.

Ці маеце вы ў сваіх дамах артыфакты каштоўнай нацыянальнай спадчыны? Фатаграфуйце, дасылайце нам — дзяліцеся ўзорамі беларускай аўтэнтыкі з нашымі чытачамі.
114 views13:07
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 14:34:18
«На Беларусі Бог жыве!» — беларусы Варшавы ў падтрымку беларускага духоўнага гімну «Магутны Божа» і Свабоды веравызнаньня ў Беларусі: «Духоўна моцная акцыя прайшла на каля «русских танков, которые дошли до Варшавы».
127 views11:34
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 13:16:22
#вандроўкі_з_чытачамі

У «Вандроўку з чытачамі» сёння наш сталы аўтар запрашае ў Слуцк:

«Пабываў у нашым слаўным горадзе Слуцаку. Тым, хто сур'ёзна адносіцца да сапраўднай гісторыі нашага беларускага краю, варта наведаць гэты горад, прагуляцца па яго вуліцах пешшу. Убачыць помнікі славутым людзям Случчыны, наведаць этнаграфічны і краязнаўчы музеі, пабачыць на ўласныя вочы слуцкія паясы і іншыя цікавосткі горада.

Прапаную чытачам вокам аб'ектыва паглядзець на малую часцінку гэтага горада.
Аляксандр з-пад Менска».
139 views10:16
Адкрыць / каментаваць
2022-06-24 18:04:31 І крыху гумару з адпачынкам. Музычны кліп быў запісаны вясной 2020 году, як сатырычны, а стаў прарочым.



57 views15:04
Адкрыць / каментаваць
2022-06-24 17:03:59
У падтрымку палітвязняў выйшлі таксама беларусы Варшавы:

«Мы сабралі на лісты для палітвызняў больш за 1000 злотых! І значыць мы зможам і далей падтрымліваць людзей за кратамі!

Мы ўдзячныя беларусам, якія не словамі, а справамі даказваюць, што мы годны і вольны народ!
І, як спявае "Музычны рух", нас
"Не разбіць, не спыніць, не стрымаць! »
82 views14:03
Адкрыць / каментаваць
2022-06-24 15:28:49
#вандроўкі_з_чытачамі

Сёння «Вандроўка з чытачамі» у Бабруйск. Вось з якой любоўю пра свой горад расказвае наш чытач:

«Бабруйск - горад, які называюць Паўночнай Адэсай. А Адэсу, між іншым, называюць Паўднёвым Бабруйскам.

Акрамя гістарычнай значнасці вядомы і па літаратурных сюжэтах, аб чым і сведчыць помнік Шуры Балаганава. Ёсць помнік бабру.

Значнае месца займае Бабруйская крэпасць, якая, на жаль, амаль не рестаўруецца.
Яшчэ ў горадзе цікавая габрэйская архітэктура, шмат рэлігійных збудаванняў, у тым ліку і некалькі сінагогаў».
107 views12:28
Адкрыць / каментаваць
2022-06-24 13:59:53
«Катаванням не!», — беларусы ў Быдгошчы выйшлі пратэставаць і нагадаць свету пра катаванні беларускіх палітвязняў у турмах:

«Каждый садист-ябатька должен знать - остаток жизни он проведёт в тюрьме без матраса.
Жыве Беларусь!»
116 views10:59
Адкрыць / каментаваць
2022-06-24 12:16:42
З гісторыі беларуска-расейскага «братэрства»:

«92 гады таму на плошчы ў Ільі адкрылі помнік паўстанцам Каліноўскага, што загінулі каля Уладык.
Помнік-капліца — ў гонар загінулых паўстанцаў атрада Вінцэнта-Козела Паклеўскага быў урачыста адкрыты 22 чэрвеня 1930 года.

Той смяротны бой з рускімі войскамі здарыўся ў 28 мая 1863 года пад вёскай Уладыкі, што недалёка ад Ільі. Тут загінуў амаль увесь атрад і кіраўнік. Мясцовыя ўспаміналі, што вада ў рацэ Іліі ў той дзень была чырвонай ад крыві.

У 1950-х помнік разбурылі. Па словах мясцовых краязнаўцаў, адразу капліцу хацелі ўзарваць, але ад гэтага намеру адмовіліся, бо побач былі жылыя дамы.
Тады пачалі вазіць сюды прызыўнікоў з ваенкамата. З сякерамі, кувалдамі яны бурылі помнік, а той вельмі дрэнна паддаваўся, бо быў якасна зроблены.
Адкрыццё помніка. Фота zbiory.mufo.krakow.pl.
Рэгіянальная газета».
143 viewsedited  09:16
Адкрыць / каментаваць
2022-06-24 11:05:21
Патрыёты Бараўлянаў пра палітвязняў:
«Пакуль за кратамі сядзяць тысячы палітвязняў, мы не маем права спыняцца і апускаць рукі.
"СВАБОДУ МАЦКЕВІЧУ,
СВАБОДУ ЎСІМ ПАЛІТВЯЗНЯМ!"
».

Патрыёты Чыжоўкі:
«Свабоду Алене Гнаўк, свабоду Марыі Успенскай!
Жыве Беларусь!»

А беларускія актывісты Санкт-Пецярбурга напісалі лісты імяніннікам ліпеня:
«Жыве Беларусь!
Свободу политзаключённым!»
149 views08:05
Адкрыць / каментаваць
2022-06-23 18:14:46 «Разбуры муры турмы», — песня беларускага пратэсту 2020.

А ці чулі як яна гучыць з аркестрам?
І ў вас ёсць такая магчымасць.



119 views15:14
Адкрыць / каментаваць