Get Mystery Box with random crypto!

Нашая Хваля

Лагатып тэлеграм-канала nashaja_hvala — Нашая Хваля Н
Лагатып тэлеграм-канала nashaja_hvala — Нашая Хваля
Адрас канала: @nashaja_hvala
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 587
Апісанне з канала

Вітаем на новым ТГ-канале Белсату! Сябры, гэтае месца – для вас! Для нашых гледачоў і чытачоў. Тут пляцоўка, дзе вы можаце дзяліцца думкамі, крэатывам, акцыямі. Тут будзе ўсё найлепшае, што вы дасылаеце ў наш чат-бот @BelsatBot

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 12

2022-07-12 11:06:11
«Не пакідайце ж мовы нашай...», — менскі мурал.

Прывітанне з Бараўлянаў і памяці Васіля Парфянкова-«Сябро».
163 views08:06
Адкрыць / каментаваць
2022-07-12 10:34:45
Вітаем, дарагія сябры!

Сіноптыкі абвяшчаюць на сёння памаранчавы ўзровень небяспекі з-за моцных дажджоў.
На большай частцы тэрыторыі краіны дажджы з навальніцамі.

Тэмпература паветра + 15 + 21 градус цяпла.

У Менску моцны дождж месцамі з навальніцай
Тэмпература + 15 + 17 градусаў цяпла.
154 views07:34
Адкрыць / каментаваць
2022-07-11 17:38:29 Прыгожае і разітыўнае відэа пра Купалле даслалі нам беларусы ў Амерыцы:

«Хочам падзяліцца з вамі прыгожым відэа. У гэтым годзе Купалле стала насамрэч міжнародным святам, і яго адзначылі ў тым ліку і ў шматлікіх гарадах ЗША.



237 viewsedited  14:38
Адкрыць / каментаваць
2022-07-11 16:05:33
Жалобную акцыю памяці зладзілі таксама беларускі Беластоку:

«У вайне за свабоду Украіны кагосьці з нашых хлопцаў не стала, а хтосьці трапіў у палон.

Таму беларускі выйшлі на вуліцы Беластока ў чорным адзенні і ўклалі белыя і чырвоныя ружы каля мэмарыялу загінулых у гэтай страшнай вайне».
219 views13:05
Адкрыць / каментаваць
2022-07-11 14:54:27
#вандроўкі_з_чытачамі

«Вандроўкі з чытачамі» сёння ў Міхалішках на гарадзеншчыне ад спадара Аляксандра:

«Добры дзень, белсатаўцы!
Міхалішкаўскі касцёл Cвятога Міхала Арханёла — помнік архітэктуры ранняга барока. Пабудаваны з цэглы архітэктарам Пенсам пры кляштары аўгустынцаў.

Унутры - прыгажосць несусветная. І вельмі пашанцуе, калі прыедзеце на арганны канцэрт
Аляксандр з-пад Менска
Чэрвень 2022»

Нагадваем, што рубрыка «Вандроўкі з чытачамі» — для вашых фота і відэа: з вандровак і месцаў, дзе вы жывяце — архітэктурныя помнікі, беларускія рамёствы, прыгажосьць побыту, свет жывёлаў і птушак — ўсё, што вам падасца цікавым, адметным ці вясёлым і смешным.

Запрашаем. Дзяліцеся прыемнымі уражаннямі ад прыгажосці нашай непаўторнай Беларусі.
208 views11:54
Адкрыць / каментаваць
2022-07-11 13:52:13
Гадавіна трагічнай беларускай гісторыі: больш за 300 гадоў прамінула, а змянілася мала.

«1 ліпеня 1705 году ў храме сьв. Сафіі ў Полацку расейскі цар Пётр разам з сьвітай закатаваў 5 манахаў-базыльянаў.

Тагачасная Еўропа ўздрыганулася ад бессэнсоўнай жорсткасьці каранаванай асобы, аднак, з большага прамаўчала... І толькі Апостальская Сталіца публічна кінула расейскаму цару цяжкае абвінавачаньне за перасьлед Уніяцкай Царквы.

Гэта быў ці не адзіны голас выразнага асуджэньня Пятра І, стваральніка Расейскай імперыі, якога ўжо баяліся і лічылі за лепшае не сварыцца з ім і якога пазьней так уславілі гісторыкі».

carkva-gazeta.by
198 viewsedited  10:52
Адкрыць / каментаваць
2022-07-11 12:35:26
Жалобную акцыю ў памяць загіблых за свабоду беларусаў правялі актывісты ў Беластоку:

«Памяці загінулага Івана "Брэста" Марчука, камандзіра батальёна "Волат", ваяроў Палка імя Кастуся Каліноўскага Васіля “Сябро”, Вадзіма “Папік”, Васіля “Атам”, якія магчыма загінулі пад Лісічанскам у змаганні за свабоду Украіны, за будучыню Беларусі:

«ГЕРОІ НЕ ПАМІРАЮЦЬ!
Вечная памяць Героям!
Жыве Беларусь!».
194 views09:35
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 18:27:09
«Цямніц і вісельняў асновы,
Слугі нагайкі і штыха,
Сумленне, край прадаць гатовы
За бліск нагруднага значка», — «Апекунам», Янка Купала.

140 гадоў з дня нараджэння споўнілася народнаму паэту беларусаў Янку Купалу.
Верш «Апекунам» ён напісаў у 1909 годзе.

Купалаўцы ўвасобілі даўні верш нашага генія ў сённяшняе жыццё. Паглядзіце ды паслухайцце.
73 views15:27
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 17:40:22
Беларусы Масквы падпісваюць паштоўкі і віншуюць палітвязняў Беларусі з народзінамі.
Палітвязні - нашы героі».

Беларусы Быдгоща ўшанавалі памяць загінулага Івана Марчука , «Брэста», ушедшем в небеса Иване "Брэст":
«Героі не паміраюць.
Жыве Беларусь!
Слава Украине!»

Беларусы Грузіі: салідарныя з усімі беларусамі, якія змагаюцца за свабоду.
96 views14:40
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 16:59:55
А гэтаму здымку 29 гадоў:

8 ліпеня 1993 году ў Менску распачаўся Першы зьезд беларусаў сьвету. На яго сабраліся тысячы беларусаў з розных краінаў і кантынентаў.
Распачыналася новая эпоха свабоды, дэмакратыі і нацыянальнага росквіту.

Калі магчыма такое ізноў?
Што пра гэта думаеце?
Фота: belarusian_history
106 viewsedited  13:59
Адкрыць / каментаваць