Get Mystery Box with random crypto!

Нашая Хваля

Лагатып тэлеграм-канала nashaja_hvala — Нашая Хваля Н
Лагатып тэлеграм-канала nashaja_hvala — Нашая Хваля
Адрас канала: @nashaja_hvala
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 587
Апісанне з канала

Вітаем на новым ТГ-канале Белсату! Сябры, гэтае месца – для вас! Для нашых гледачоў і чытачоў. Тут пляцоўка, дзе вы можаце дзяліцца думкамі, крэатывам, акцыямі. Тут будзе ўсё найлепшае, што вы дасылаеце ў наш чат-бот @BelsatBot

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 11

2022-07-13 13:44:52
З вандровак сённяшніх — у даўнюю Беларусь:

«Каменны крыж у ваколіцах Даўгінава, стаяў пры дарозе на Вялейку. Мае дзіўную форму, таму пашырана меркаванне, што ён мог быць перароблены з паганскага ідала.
Фота: Franciszek Jamka-Koperski, надрукавана ў żołnierz Polski, Nr. 3, 21.01.1937.

У 1988 годзе крыж перавезены ў Менск, па той інфармацыі, якую ўдаецца знайсці ў сеціве, знаходзіцца ў будынку Беларускага навукова-даследага геолагаразведачнага інстытута», — піша ў ФБ краязнавец і журналіст К. Ш.

Якая ж старажытная нашая Беларусь!
120 viewsedited  10:44
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 12:24:29
#вандроўкі_з_чытачамі

Час павандраваць, і «Вандроўкі з чытачамі» сёння — на радзіме Чэслава Немана ў Старых Васілішках:

«Некалі я дасылаў фотаздымкі старавасілішкаўскага касцёла.
Але зусім забыўся пра яшчэ адну славутасць Старых Васілішак - клуб-музей Чэслава Немана.
«Чэсік» — так ласкава называлі яго родныя.

Музей сусветна вядомаму выканаўцу, на жаль, выглядае зусім не так, як хацелася б. Але добра і тое, што ён існуе і ў ім захоўваецца памяць пра нашага славутага беларуса, які ўсё ж такі больш вядомы ў Заходняй Еўропе і не толькі.

Гэта яшчэ адно з месцаў Беларусі, вартае вашай увагі.
Аляксандр з-пад Менска».
132 views09:24
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 11:06:59
«Мы шмат чулі пра братэрскія народы, што на праўдзе міф.
Але сёння дзякуем тым, хто падтрымлівае нас і словам, і справай.
Дзякуй, Польшча і Літва!
Дзякуем, сябры!», — «партызаны» Чыжоўкі.

«Лукашыская армія можа ваяваць толькі супраць людзей з кветкамі і плакатамі.
Гэта армія здрадзіла народу ў 2020 годзе.
Яна ніколі не будзе бараніць Беларусь», — «партызаны» Бараўлянаў.

І «партызанскае» прывітанне ад актывістаў Лошыцы.
90 views08:06
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 10:20:00
Добрага дня, дарагія!

Сёння захаваецца пераважна воблачнае надвор'е, на большай частцы краіны дажджы.

Тэмпература максімальная + 14 + 20, на захадзе да + 23 цяпла.

У Менску таксама пераважна воблачна, часам дождж і навальніца.
Тэмпература + 15 + 17 градусаў.
83 viewsedited  07:20
Адкрыць / каментаваць
2022-07-12 18:19:27 «Красный Рассвет»— відэакліп-прысвячэнне:

«С 2020 года более 50 тысяч беларусов были незаконно задержаны, арестованы и осуждены за публичные протесты против диктатуры режима Лукашенко.

Этот клип мы посвящаем жертвам режима», — паведамляюць аўтары — гурт Graphotype.



130 viewsedited  15:19
Адкрыць / каментаваць
2022-07-12 16:56:49
Такую прыгажосць яшчэ можна пабачыць на вуліцах беларускіх гарадоў. Дакладней — гэта ваза ў парку.

Здымак зроболены краязнаўцам і вандроўнікам В.Д.

Адгадайце дзе?
147 views13:56
Адкрыць / каментаваць
2022-07-12 15:57:08
Беларусы Шчэціна сабраліся, каб узгадаць загінулых у баях пад Лісічанскам ваяроў з палка Каліноўскага:

«Яны застануцца ў нашых сэрцах як героі, якія баранілі свабоду і змагаліся супраць агрэсіі дыктатарскай Расеі.
Слава Україні!
Жыве Беларусь!»
159 views12:57
Адкрыць / каментаваць
2022-07-12 15:01:19
#вандроўкі_з_чытачамі

«Вандроўкі з чытачамі» сёння на вялейшчыне:

«Прапаную чытачам пацешыцца краявідамі роднага краю, а менавіта, на Вялейскае вадасховішча.
На адпачынак можна з'езьдзіць менавіта сюды, пахадзіць па лесе, падыхаць не гарадскім паветрам, зрабіць шыкоўныя фота ці сэлфі - і адкрыць для сябе яшчэ адну часцінку Беларусі.
Аляксандр з-пад Менска, 2022».


Сардэчна дзякуем нашаму сталаму аўтару і нястомнаму вандроўніку Аляксандру.

Заклікаем далучайццца: дасылайце вашыя фота і відэа з вашых мясцінаў, дзяліцеся прыгажосцю краявідаў, помнікамі даўніны, самабытнымі працамі народных майстроў, светам жывёл, птушак, жыццём людзей, улюбёных у Беларусь.
«Вандроўкі з чытачамі» чакаюць.
152 views12:01
Адкрыць / каментаваць
2022-07-12 13:41:51
Беларусы Масквы далучыліся да Сусветнага дня беларускай культуры і запісалі верш Янкі Купалы «Мая Малітва»:

«Вельмі стараліся, далучаецца ўсё больш актывістаў.
Сёння мы молімся з беларусамі ўсіх краін і зычым міру і галоўнае - незалежнасціі нашай роднай Беларусі.
Беларусь будзе Вольнай.
Belarus must go on».

Жыве Беларусь!
86 viewsedited  10:41
Адкрыць / каментаваць
2022-07-12 12:18:05
«Сьветлая памяць... Хлопцаў з батальёну Каліноўскага загінула нямала... Зь некаторымі сябраваў...», — піша да верша-прысвячэння патрыёт і паэт З. З.:

«Здалёку шпаркай ластаўкай ляцела,
Сьпяшалася, не шкадавала крыл,
Калі ў баі расшкуматаным целам
Ён ад бяды зямлю сваю закрыў.

Вады жывільнай кроплю ў дзюбцы несла,
Каб яе ўліць у вусны ваяра,
А ён – такі ж, як і ў дзяцінстве, неслух –
З усьмешкаю на захад пазіраў,

Які палаў над збаўленай Радзімай,
Напоенай з крыві і сьлёз дажджом,
Дзе ён да бесьсьмяротных пабрацімаў,
Глынуўшы сонца, ў неба адышоў».

Памяць і слава!
Жыве Беларусь!
133 viewsedited  09:18
Адкрыць / каментаваць