Get Mystery Box with random crypto!

Жыцьцё бурліць, жыцьцё зьмяняе мары, Але заўсёды будзе мроіцца | Мары ў цемры

Жыцьцё бурліць, жыцьцё зьмяняе мары,
Але заўсёды будзе мроіцца яно.
Тое мястэчка, дзе няма ні хмары,
Край той, дзе запалена сьвятло.

І дзе б ні быў, і як твой лёс не склаўся,
Заўжды цябе чакае родны дом.
І ціха просіць:”Пачакай, застанься..”
У цемры ён зазьзяе ліхтаром.

Бацькоўскі дом – бяздоннае багацьце,
Куточак запаветны на Зямлі.
Часьцей бывайце ў бацькоўскай хаце,
Яна чакае, вы б не забылі̀...