Get Mystery Box with random crypto!

Сустрэліся ўночы дзьве душы, І цемра іх адзіная сяброўка. Ды п | Мары ў цемры

Сустрэліся ўночы дзьве душы,
І цемра іх адзіная сяброўка.
Ды пачакай, так хутка не бяжы,
Для нас з табою гэтая вандроўка

Я пакажу табе чароўны небасхiл,
Дрымотных зорак цiхую размову.
Убачым месяц, часу нават пыл,
Нашэпча ветрык сонную замову

Застанемся ў сусьвеце ты ды я,
Пяшчотна абдыму цябе за плечы.
I слоў ня трэба, мара вось мая,
Маё натхненьне сярод вечнае пустэчы