Get Mystery Box with random crypto!

Як мізэрны наш сьвет без усьмешкі, Бы старонка забытая сонцам, | Мары ў цемры

Як мізэрны наш сьвет без усьмешкі,
Бы старонка забытая сонцам,
Дзе маленства чароўныя сьцежкі,
І пакінута мараў бясконца.

Без усьмешкі ня будзе цяпла,
Што ня зробіць нам электрычнасьць.
Без усьмешкі ня будзе сьвятла -
Вось такая тут акалічнасьць.

Беражыце усьмешку сваю,
Каб па ёй пасьля ня журыцца,
А яшчэ, вось што скажу:
Не забудзьцеся ёй падзяліцца!