Get Mystery Box with random crypto!

На хвілінку сабе я прымроіў, Тваіх вуснаў салодкіх цяпло, Як ж | Мары ў цемры

На хвілінку сабе я прымроіў,
Тваіх вуснаў салодкіх цяпло,
Як жаданыя словы прамовіў,
Запаліўшы ў сэрцы сьвятло.

Як жылі і кахалі ўпотай,
Як чакалі адзін аднаго,
Саграваліся ноччу пяшчотай,
Што ня ўбачыш ты ў кіно.

Толькі дні ўцякалі так хутка,
Як заўжды ўцякае жыцьцё.
Добрай ночы мая незабудка,
Мая мара, маё небыцьцё