Get Mystery Box with random crypto!

Не зьбегчы, не схавацца, не ўцячы. Ад думак, ад пытаньняў, ад | Мары ў цемры

Не зьбегчы, не схавацца, не ўцячы.
Ад думак, ад пытаньняў, ад сябе.
Маўчы ў натоўпе, ў полі закрычы,
Сумуй у шчасьці, радуйся у журбе.

Каторы раз сустрэліся мы зноў,
Старыя госьці - новая краіна.
І пад сьвятлом халодным ліхтароў,
Расьцягнецца маркотная гадзіна.

І зразумеш нешта, проста зразумей,
У новым дні не будзе як раней.
І падмані сябе, так лепей, так прасьцей,
Галасы ў галаве ўсё часьцей