Get Mystery Box with random crypto!

Нечаканыя навіны з Гродна. З 21 па 25 верасня ў горадзе пройдз | Martsinovich Theatre

Нечаканыя навіны з Гродна. З 21 па 25 верасня ў горадзе пройдзе... трэці міжнародны тэатральны фэстываль «Лялькі над Нёманам». Нюанс у тым, што два папярэдніх адбыліся ў 2013 і 2014 гадах. За восем гадоў пра форум усе забыліся. Што азначае гэтая рэінкарнацыя — не ведаю.

У цяперашніх умовах праграма прадказанальная: пакажуць спектаклі з Беларусі і Расіі.

Мінска ў праграме няма. Ёсць гаспадары, Брэст з "Сотнікавым", а таксама Віцебск, Гомель і Магілёў з дзіцячымі спектаклямі. Гамяльчане прывозяць «Шаша ў левым чаравіку» — не ведаю, колькі гадоў таму глядзеў гэты спектакль у Мінску.

З Расіі будзе Піцер, Масква, Перм, Арэнбург і Омск. Дзве пастаноўкі — «Шэкспір у час чумы, ці Трагедыя блазнаў» (Перм), а таксама "Саламею" з Арэнбурга — паставіў Алег Жугжда, кіраўнік Гродзенскага тэатра лялек.

Адкрыецца фестываль спектаклем «Пярэсты сабака, які бяжыць краем мора» — у 2021-м пастаноўка з Разані атрымала "Залатую маску" за "Лепшую працу мастака" і намінавалася як "Як лепшы спектакль".