Get Mystery Box with random crypto!

Сёння свой дзень народзінаў святкуе Таццяна Дзмітрыеўна Арлова | Martsinovich Theatre

Сёння свой дзень народзінаў святкуе Таццяна Дзмітрыеўна Арлова, у якой вучыліся ўсе ці амаль усе беларускія тэатральныя крытыкі. Гэты дзень – нагода згадаць добрым словам апошнюю па часе працу Таццяны Дзмітрыеўны: яна выступіла складальніцай кнігі “Белый рояль в небесах” сваёй блізкай сяброўкі, тэатральнага крытыка Ліліі Брандабоўскай.

Пра гэта імя я ведаў раней: чытаў бліскучы тэкст Брандабоўскай пра дынастыю Уладамірскіх у часопісе “Мастацтва”, а пра яе працу ў газеце “Знамя юності” расказвала маці, якая там друкавалася. Але іншых тэкстаў я не чытаў: у інтэрнеце іх не было. Таццяна Дзмітрыеўна ў літаральным сэнсе слова выратавала архіў сваёй сяброўкі, склала кнігу і – дзякуючы газеце “Аргументы і факты” выдала адной кнігай.

Тэатральным крытыкам зборнік тэкстаў Брандабоўскай трэба чытаць абавязкова. У гэтай кнізе адчуваецца час. Бачна, як змянялася беларускай тэатральная крытыка, як змянялася сама Брандабоўская. Якія аргументы выкарыстоўвала і якой лексікай карысталася. Цяпер так, як пісала яна, не пішуць. І таму надзвычай цікава паглядзець, як было калісьці.

А яшчэ выданне кнігі Брандабоўскай нагадвае вяртанне Атлантыды – ва ўжытак уведзены корпус тэкстаў, раскіданых па перыёдыцы. Наўрад ці хтосьці стаў бы шукаць іх па газетах і часопісах. Цяпер усё можна знайсці пад адной вокладкай.

Праца Таццяны Дзмітрыеўны заслугоўвае захаплення і павагі па шэрагу прычын. Адна з іх – у наш складаны час часам складана паспець напісаць сваю працу. Яна не пашкадавала яго для сяброўкі і для свайго любімага тэатра, якім займаецца ўсё жыццё.