Get Mystery Box with random crypto!

Пакіну для гісторыі. У Горкаўскім тэатры з'явіцца спектакль 'І | Martsinovich Theatre

Пакіну для гісторыі. У Горкаўскім тэатры з'явіцца спектакль "Ідыёт". Для яго пастаноўкі запрасілі сербскую актрысу і рэжысёра Івану Жыгон. Яна кіруе Таварыствам сербска-беларуска-рускага сяброўства. У 2021-м была дэлегатам чарговага Усебеларускага сходу.

А яшчэ ўсё лета хадзілі чуткі пра спектаклі РТБД, якія здымуць з рэпертуара. Для цікавасці паглядзеў рэпертуар на жнівень і верасень. Няма "Бетона" (праўда, здаецца, яго даўно не паказвалі), "Кар’еры доктара Рауса", "Паляванне на сябе", "Профіта" і "Сірожы".