Get Mystery Box with random crypto!

Большасць прагаласавала за тое, каб пра Купалаўскі пісаць. Але | Martsinovich Theatre

Большасць прагаласавала за тое, каб пра Купалаўскі пісаць. Але разрыў невялікі. Таму рэдка і толькі сапраўдны істотнае.

Дзяржаўны Купалаўскі ў сваім цяперашнім фармаце працуе ўжо два гады. За гэты час толькі адзін рэжысёр, якога я дагэтуль ведаў, згадзіўся там ставіць. Гаворка пра Данііла Філіповіча, які раней працаваў у ТЮГу. Цяпер яму знайшлі калегу - у верасні спектакль паставіць Валянціна Еранькова з Горкаўскага. І гэтай навіне можна толькі парадавацца.

Бо за два гады знайшлося толькі два чалавекі, якія згадзіліся на пастаноўку. Мо, прагучыць пафасна, але беларускі тэатр без праблем здаў умоўны тэст на прыстойнасць і прафесійную этыку.

А яшчэ Еранькова - ну зусім не мой рэжысёр, а таму ніякага расчаравання ў ёй няма (у выпадку Філіповіча яно было). Асабіста я сутыкаўся з ёй толькі аднойчы.

Мяне запрасілі на М@арт.кантакт, а гаспадары - Магілёўскі драмтэатр - заявіў яе спектакль "Шут Балакіраў" па Горыну. Спектакль слабы, надзвычай рыхлы, безнадзейна зацягнуты. Яго трэба было абмяркоўваць, але крытыкаваць гаспадароў... Але на абмеркаванні першы ж крытык выклаў усю праўду-матку. У выніку Еранькова не пахваліў ніхто.

Яна страшэнна пакрыўдзілася. Дагэтуль усміхалася ўсім крытыкам, а пасля абмеркавання дэманстратыўна перастала вітацца.

Так што хай Еранькова ставіць, хай. Тэатр ужо не зменіцца, а радок у яе біяграфіі застанецца.