Get Mystery Box with random crypto!

Вітаю, мае даражэнькія! #ПраектыГасцёўні #Батлейка — — Усім | Гасцёўня Маляваныча

Вітаю, мае даражэнькія!

#ПраектыГасцёўні #Батлейка

— —
Усім нам зараз не хапае добрых навінаў. У мяне такая з’явілася, і хачу падзяліцца ёю з вамі

Цяпер у мяне ёсць ютуб-канал – у дадатак да тэлеграм-канала "Гасцёўня Маляваныча тут ды акаунту ў Інстаграме. Далучайцеся!

Сёння на ютубе прэм'ера – выкладзены першы ролік. Гэта спектакль “Батлейка-Шагал”, які мы стварылі гэтым летам. І, як раз для тых , хто не здолеў трапіць на нашу прэм’еру ў Тбілісі, мы запісалі яе на відэа і зараз запрашаем вас да прагляду!

Далей на нашым ютуб-канале будзем публікаваць і запісы розных імпрэз, і казкі, і забаўляльныя відэа, і… Дарэчы, а што б хацелі бачыць там вы? Пішыце ў каментарах!