Get Mystery Box with random crypto!

Ведаеце? У Тбілісі ёсць магічнае месца! На вул. Петрыяшвілі ад | Гасцёўня Маляваныча

Ведаеце? У Тбілісі ёсць магічнае месца! На вул. Петрыяшвілі адкрылася керамічная студыя "Kaliada"!

Чаму магічнае?
1) Вас сустрэнуць найветлівыя і абаяльныя дзяўчыны, что ладзяць майстар-класы на 8-мі мовах : грузінскай, беларускай, украінскай, рускай, польскай, іўрыце, гішпанскай.
2) Вас чакае гліна і ганчарны круг – амаль самае старажытнае рамёства чалавецтва!

Гэта рэальная магія, калі рукі дакранаюцца да дэлікатнага і мяккага "глінянага цела", і ты, як Бог, ствараеш любыя формы.

Ганчарны круг адсылае нас да нейкіх першавытокаў, быццам, мы нанова вучымся хадзіць, а душа робіцца спакойнай і радаснай!

Невыпадкова, што дзеці, па словах інструктара Машы, лягчэй навучаюцца няпростай для пачаткоўца справе. Бо яны стаяць бліжэй да "сутнасці рэчаў", чым мы...

Выраб трэба афарбаваць каляровым пігментам. Потым павінна прайсці не меней за два тыдня, каб высахла вада, каб яшчэ абпаліць яго ў печы (тэмпература 1100 градусаў).


Звярнулі ўвагу на колеры студыі? Чырвоны і белы – наша любімае спалучэнне .