Get Mystery Box with random crypto!

Лялечны тэатр Маляваныча ў Польшчы — — — #ПраектыГасцёўні #Ба | Гасцёўня Маляваныча

Лялечны тэатр Маляваныча ў Польшчы

— — —
#ПраектыГасцёўні #Батлейка

Вітаю! Пару тыдняў таму наведваў Польшчу: быў у Варшаве, Познані, Торуні... сустракаўся са старымі сябрамі, заводзіў новых. Было і некалькі імпрэзаў.

Так, у Познані мяне чакалі вельмі гасцінныя беларусы... Дарослыя і дзеці... Там адбылася прем'ера батлейкі з лялькамі, якія зрабіла грузінская майстарка Манана. Вось такая інтэрнацыянальная сустрэча выйшла: у Польшчы беларускія дзеткі глядзяць на лялек з Грузіі.

У нас не было батлеечнай скрыні, у якой звычайна паказваюць спектакль, і мы з мастачкай Вольгай (беларускай, якая зараз жыве у Познані) змайстравалі з двух старых валізак лялечную сцену, упрыгожылі яе зоркамі і… перад вамі сапраўдны лялечны тэатр!

Дзеці былі ў захапленні! І лялечныя артысты, якія прыляцелі з далёкага Тбілісі, таксама!

А апошняе фота – з Варшавы. Карыстаючыся тым, што я завітаў у сталіцу Польшчы, мяне запрасілі на здымкі дзіцячага ютуб-канала "Гарбатка з лімончыкам. І, дарэчы, сапраўды, налілі гарбаткі .