Get Mystery Box with random crypto!

Кожны, хто хоць раз спаткаўся з Людай, запамінаў яе на ўсё жыц | Гасцёўня Маляваныча

Кожны, хто хоць раз спаткаўся з Людай, запамінаў яе на ўсё жыццё... А ёсць і такія, хто ніколі не бачыў яе, але праз расказы аб Людачцы казалі, што ў іх дзіўнае адчуванне нібыта яны яе ведалі...

Мне здаецца, такі след пасля сябе пакідаюць людзі, надзеленыя паўнатой тых каштоўнацяў, якіх нам усім бракуе: неабыякавасць, сапраўдная любоў да людзей, радасць жыцця, якая б'е праз край!!!

А напрыканцы яе жыцця – такая глыбіня, моц і спакой у прыняцці хваробы і сыходу… І ўсім, хто гэта бачыў, надавала ўпэўненасці, што Бог існуе, што дух, святло і Вера мацнейшыя за смерць – гэта не выдуманыя рэчы!

Люблю цябе, каханая!

Віншую з днём нараджэння і дзякую Богу, што дараваў нам цябе ведаць!!!