Get Mystery Box with random crypto!

Акторы агучваньня Каб звацца акторам, неканечне (неабавязков | Лагодны Цмок | Гледзіва па-беларуску

Акторы агучваньня

Каб звацца акторам, неканечне (неабавязкова) мець акторскую адукацыю.

Акторы агучваньня маюць ведаць правілы беларускага літаратурнага вымаўленьня (сабраныя ў чацьвёртай частцы дапаможніка), у вольны час паляпшаць сваё веданьне беларускае мовы (чытаць другую частку дапаможніка й іншую літаратуру).

Пажадана, каб вы мелі неблагі мікрафон і маглі добра граць ролю. Кіраўнік праекту агучваньня заўсёды дае зваротную сувязь і дапамагае парадамі: калі чуе нейкія хібы — ветліва выпраўляе, паказвае сваім прыкладам „як трэба“ агучыць.

Калі ў вас дрэннае акторскае майстэрства, але добрая дыкцыя, мы таксама будзем радыя бачыць вас у нашай камандзе, бо маем шэраг праектаў, дзе трэба толькі прыгожа выразна прачытаць тэкст.

Асабліва патрэбныя мужчынскія галасы

Калі вы хочаце далучыцца да нашае каманды, калі ласка, запоўніце гэтую хорму й чакайце адказу (усім абавязкова адкажам): https://forms.gle/vFLiWntbQsoMRjQ5A

Калі маеце нейкія пытаньні — калі ласка, пішэце іх у камэнтарох :)