Get Mystery Box with random crypto!

Рэдактары Каб звацца рэдактарам, неканечне мець філялягічну | Лагодны Цмок | Гледзіва па-беларуску

Рэдактары

Каб звацца рэдактарам, неканечне мець філялягічную адукацыю, але варта добра ведаць беларускую мову, правілы артаграфіі й пунктуацыі; разумець, якія канструкцыі й элемэнты ўласьцівыя беларускае мове, а якіх варта ўнікаць (большасьць зь іх сабраная ў другой частцы дапаможніка).

Пажадана, каб рэдактары ўжо добра ведалі ці пачалі вывучаць правілы клясычнага правапісу, а таксама адметы беларускае мовы (сабраныя ў частцы 3.3 дапаможніка).

У вольны час рэдактары маюць займацца самаадукацыяй, чытаць дапаможнік і іншую літаратуру, паляпшаць свае веды.

Мы просім усіх рэдактараў падчас рэдагаваньня запісваць слабыя мейсцы перакладніка (г.зн. памылкі), адылі дасылаць зваротную сувязь (сьпіс памылак + тлумачэньні + само меркаваньне пра якасьць беларускае мовы ў перакладзе).

Калі рэдактар разумее, што ў перакладзе забагата абмылаў празь няўважлівасьць ці перакладнік не засвоіў мінулыя заўвагі, то ён (рэдактар) мае права даслаць пераклад назад, каб перакладнік яшчэ некалькі разоў самастойна пераглядзеў сваю работу й выправіў усё, што зможа.

Калі рэдактар ня вельмі практыкаваны, па сканчэньні рэдагаваньня субтытры яшчэ раз пераглядае іншы рэдактар і таксама дасылае сваю зваротную сувязь.

Калі вы хочаце далучыцца да нашае каманды, калі ласка, запоўніце гэтую хорму й чакайце адказу (усім абавязкова адкажам): https://forms.gle/vFLiWntbQsoMRjQ5A

Калі маеце нейкія пытаньні — калі ласка, пішэце іх у камэнтарох :)