Get Mystery Box with random crypto!

Перакладнікі Каб звацца перакладнікам, неканечне (неабавязко | Лагодны Цмок | Гледзіва па-беларуску

Перакладнікі

Каб звацца перакладнікам, неканечне (неабавязкова) мець філялягічную адукацыю, але варта добра ведаць замежную мову, зь якой перакладаюцца субтытры.

Падчас перакладу й у вольны час перакладнікі маюць чытаць дапаможнік (асабліва — другую частку) і іншую літаратуру, паляпшаць свае веды.

Па атрыманьні зваротнае сувязі ад рэдактара мы просім перакладнікаў пераглядаць свой пераклад, калі нешта няўцямна — задаваць пытаньні або рэдактару, або ў супольным чаце. Перакладнікі маюць запамінаюць моманты, на якія зьвярнулі ўвагу рэдактары, і старацца больш у іх не памыляцца.

Перакладнікі могуць карыстацца як афіцыйным правапісам, так і клясычным (тарашкевіцай), але перавага аддаецца клясычнаму (чаму — напісана ў трэцяй частцы дапаможніка, а таксама ў канале Салавейка). Калі перакладнік ведае толькі афіцыйны правапіс, а рэдактар ведае клясычны, то пасьля рэдагаваньня субтытры будуць апублікаваныя клясычным правапісам.

Калі вы хочаце далучыцца да нашае каманды, калі ласка, запоўніце гэтую хорму й чакайце адказу (усім абавязкова адкажам): https://forms.gle/vFLiWntbQsoMRjQ5A

Калі маеце нейкія пытаньні — калі ласка, пішэце іх у камэнтарох :)