Get Mystery Box with random crypto!

23 ліпеня 1567 года Жыгімонт Аўгуст прыняў у Гродне маскоўскае | 🇺🇦 Hrodna 11:27

23 ліпеня 1567 года Жыгімонт Аўгуст прыняў у Гродне маскоўскае, турэцкае, і малдаўскае пасольства.

Паводле гэтых падзей, мастак Адэльгаўзер зрабіў ілюстрацыю. У 1568 годзе была выдадзена гравюра, якую зрабіў нюрнбергскі гравер Маціас Цюнт.

Цікава, што ў 2008 годзе гравюру выставілі на аўкцыён у Варшаве. На таргі паехаў дырэктар гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка. Пачатковая цана за гравюру была 40 тыс. злотых. Падчас таргоў цана вырасла да 95 тыс. злотых. У беларускіх улад не хапіла грошай, каб выкупіць лот, бо быў грашовы ліміт. Таму гравюра дасюль застаецца ў Польшчы.