Get Mystery Box with random crypto!

Крылатыя гусары - апошнія рыцары Еўропы У канцы XVI стагодд | 🇺🇦 Hrodna 11:27

Крылатыя гусары - апошнія рыцары Еўропы

У канцы XVI стагоддзя эпоха закаваных у цяжкія даспехі конных рыцараў не тое што падыходзіла да канца - яна ўжо незваротна скончылася. Здавалася, нішто ўжо не зможа перашкодзіць рашучаму поступу доўгай пяхотнай алебарды і агнястрэльнай зброі. Аднак менавіта тады на землях Рэчы Паспалітай сфармаваўся род войскаў, які можна смела называць апошнімі рыцарамі Еўропы.

У першай слаўнай перамозе крылатых гусараў пад Кірхгольмам паставіў пераможную кропку удар роты шляхіца Тэадора Ляцкага – уладальніка Жалудка на Гродзеншчыне.
Коні, узбраенне і даспехі гусара і ўзбраенне пахолкаў, слугі і прыпасы каштавалі як суперсучасны самалёт-знішчальнік.
У Вялікім княстве крылы доўгі час мацаваліся да сядла, а вось у Польшчы іх мацавалі да спіны гусара.

ЧЫТАЦЬ БОЛЬШ ПРА КРЫЛАТЫХ ГУСАРАЎ

Калі вам падабаюцца нашыя артыкулы і агулам тое, што робіць наш канал, калі ласка, падтрымайце нас, набыўшы нам кубачак кавы. Рэдактары загадзя кажуць вам дзякуй!

Падпісацца на канал Hrodna 11:27